Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 верасня 2017, 13:28

Правілы прыёму экзамену на катэгорыю А плануецца ўзмацніць у Беларусі

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца ўзмацніць правілы прыёму экзамену на катэгорыю А. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Аляксандр Цагельнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На адкрыцці мотасезона шэраг матацыклістаў выказалі меркаванне, што здача практычнага экзамену для кіравання матацыклам вельмі простая, адзначыў Аляксандр Цагельнік.

"Летам мы вывучалі замежны вопыт, адпрацоўвалі тэарэтычна і пагадзіліся з гэтым меркаваннем, прыйшлі да высновы, што трэба ўносіць змяненні ў правілы прыёму кваліфікацыйнага экзамену. Мы прапрацавалі дадатковыя элементы, якія ў бліжэйшы час будуць накіраваны ў Міністэрства юстыцыі для ўзгаднення, правядзення юрыдычнай экспертызы", - паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС.

Праектам пастановы прадугледжваецца, што яны ўступяць у сілу праз 6 месяцаў з моманту іх апублікавання. Гэты тэрмін неабходны для падрыхтоўчых мерапрыемстваў, падрыхтоўкі элементаў, пляцовак і саміх кандыдатаў у навучальных арганізацыях.

Сярод новаўвядзенняў - практыкаванне "Габарытная змейка", манеўраванне ва ўмовах абмежаванага часу (не больш за 7 секунд) і элемент руху на другой перадачы, інакш кажучы на скорасці, са спыненнем у пэўным месцы, перад стоп-лініяй.

Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення ДАІ МУС, апошні элемент адпрацоўваўся не толькі тэарэтычна, але і на практыцы: адна з курсантаў аўташколы пагадзілася праехаць гэтыя элементы, і з улікам практычнага вопыту УДАІ МУС дапрацавалі практыкаванне і выйшлі на канчатковы варыянт.

Аляксандр Цагельнік адзначыў, што гэтыя практыкаванні дадуць магчымасць матацыклістам быць гатовымі да розных дарожных сітуацый, якія патрабуюць аб'езду перашкод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі