Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2017, 15:19

Прапанова мінчан аб устаноўцы кола агляду на плошчы Свабоды будзе разгледжана

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасць з'яўлення кола агляду ў раёне плошчы Свабоды будзе разгледжана камітэтам архітэктуры Мінгарвыканкама. Такая інфармацыя з'явілася сёння ў афіцыйным твітар-акаўнце адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляе БЕЛТА.

"Звярнуліся з прапановай устаноўкі ў раёне пл. Свабоды кола агляду. Вырашылі прапрацаваць пытанне з камітэтам архітэктуры Мінгарвыканкама", - гаворыцца ў тэксце паведамлення.

Цяпер кіраўнік адміністрацыі Ігар Бузоўскі вядзе асабісты прыём грамадзян. Названая прапанова паступіла сярод іншых зваротаў. Таксама ў афіцыйным акаўнце паведамляецца аб мерах, якія будуць прыняты па пытанні прадастаўлення жылля жыхарам дома па вул. Аршанская, 22, які згарэў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі