Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лістапада 2017, 18:38

Прафсаюзы Кітая гатовы садзейнічаць стварэнню сваіх ячэек на прадпрыемствах-рэзідэнтах "Вялікага каменя"

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафсаюзы КНР гатовы садзейнічаць стварэнню і рабоце грамадскіх аб'яднанняў рабочых на кітайскіх прадпрыемствах - рэзідэнтах індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Аб гэтым і іншых напрамках супрацоўніцтва ішла размова сёння на сустрэчы дэлегацыі Пекінскай федэрацыі прафсаюзаў з кіраўніцтвам і актывам Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня аб'яднання Мікалай Беланоўскі.

Мінскае гарадское аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў з 13 па 15 лістапада прымае дэлегацыю Пекінскай федэрацыі прафсаюзаў. "Два гады таму мы заключылі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве, якое стараемся актыўна развіваць. У складзе дэлегацыі да нас прыехалі прадстаўнікі самых розных прафсаюзных арганізацый, напрыклад, работнікаў транспарту і перавозкі Пекіна, падаткаабкладання і іншых. Яны знаёмяцца з работай прадпрыемстваў свайго профілю ў Мінску і іх прафсаюзаў. Гасцей цікавіць усё - працоўны дагавор, сацыяльнае партнёрства, ахова моладзі, узаемадзеянне з саветамі ветэранаў. Таксама яны шмат пытанняў задавалі аб функцыянаванні прадпрыемстваў - рэзідэнтаў індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і рэалізацыі права ствараць прафсаюзы. Кітайскі бок у гэтым зацікаўлены, як і Беларусь, і таму гатовы аказваць садзейнічанне", - растлумачыў Мікалай Беланоўскі.

Праграма знаходжання дэлегацыі ўключае знаёмства з ДП "Мінсктранс" і ААТ "Керамін", наведванне музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і сацыяльна-культурных аб'ектаў горада, а таксама Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Паводле слоў Мікалая Беланоўскага, адна з галоўных мэт візіту - умацаванне прамых кантактаў паміж прадпрыемствамі дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі