Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 красавіка 2017, 10:22

Праект новага класіфікатара спецыяльнасцей фактычна гатовы - Мінадукацыі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект новага агульнадзяржаўнага класіфікатара "Спецыяльнасці і кваліфікацыі" фактычна гатовы. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Каспяровіч.

"Фактычна праект класіфікатара гатовы. Цяпер ідзе працэс яго канчатковай дапрацоўкі, - адзначыў ён. - Ён уступіць у сілу ва ўвязцы з новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі".

Паводле слоў Сяргея Каспяровіча, у новым класіфікатары поўнасцю выключаны ўсе ўстарэлыя спецыяльнасці, а таксама рэалізаваны падыход узбуйнення спецыяльнасцей - выключаны спецыялізацыі і напрамкі спецыяльнасцей. Замест гэтага з'явіцца прафілізацыя. Гэта значыць ВНУ, ажыццяўляючы падрыхтоўку па той ці іншай спецыяльнасці, змогуць фарміраваць сваю прафілізацыю з улікам патрэбнасцей рынку працы.

"У напаўненні праграм прадугледжваецца даволі сур'ёзны ўдзел заказчыкаў кадраў і работадаўцаў. ВНУ, актыўна працуючы з работадаўцамі, змогуць аператыўна ўносіць змяненні ў адукацыйныя праграмы і адпрацоўваць іх", - растлумачыў начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі.

Паводле яго слоў, ужо цяпер работадаўцы ў шэрагу галін канкурыруюць за кваліфікаваных спецыялістаў. Гэта датычыцца не толькі ІТ-сферы, але і, напрыклад, шэрага тэхніка-тэхналагічных спецыяльнасцей. Таму большасць заказчыкаў, як дзяржаўных, так і прыватных, разумеюць, што павінны прымаць непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы кадраў. "Для гэтага неабходна, па-першае, непасрэдная зацікаўленасць заказчыка, а па-другое, заканадаўчыя змяненні, з тым каб заказчык больш актыўна ўдзельнічаў у гэтым працэсе", - падкрэсліў Сяргей Каспяровіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі