Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 снежня 2016, 12:35

Пяць новых відаў праязных на грамадскі транспарт уводзіцца ў Мінску

20 снежня, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Пяць новых відаў праязных для наземнага транспарту ўводзяцца ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс".

Цэны на дакументы зацверджаны рашэннем Мінгарвыканкама нумар 3715 ад 12 снежня 2016 года "Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту (за выключэннем чыгуначнага) у рэгулярных зносінах", апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пасажыры могуць набыць праязныя на 1, 2, 3, 90 сутак, якія даюць магчымасць незалежна ад колькасці паездак карыстацца на працягу пазначанага часу аўтобусам (у тым ліку экспрэсных маршрутаў), тралейбусам і трамваем. Іх кошт устаноўлены Br2,60, Br4,59, Br6,32 і Br95,9. Праязны на 100 паездак для трох відаў наземнага транспарту абыдзецца мінчанам у памеры Br43,58.

Таксама, як растлумачылі БЕЛТА на прадпрыемстве "Мінсктранс", у рашэнні прапісаны дыферэнцыяльны падыход да тэрміну дзеяння дакументаў, што лімітуюць колькасць паездак. Раней размова ішла аб 60 сутках (уключаючы дату продажу), цяпер яны дзейнічаюць на працягу 30, 60 і 80 сутак (для праязных на 10 і 20 паездак, на 30-50 паездак і на 60-100 паездак адпаведна).

Акрамя таго, пасажырам, якія маюць праязны на пэўны перыяд часу без ліміту паездак са складнікам "аўтобус экспрэс", прадастаўлена права на праезд у аўтобусах, са складнікам "аўтобус-тралейбус-трамвай" - на праезд у экспрэсных маршрутах.

У цэлым, згодна з дакументам, праязныя на ўсе віды наземнага транспарту, у тым ліку разавыя паездкі, запісаныя на БСК, падаражэлі на 5 працэнтаў, цана на разавыя білеты павялічылася на 10 працэнтаў (на 5 капеек). Праезд у наземным грамадскім транспарце цяпер каштуе 55 кап. (на экспрэсных маршрутах 70 кап.), у метро - 60 кап. Пры куплі білетаў у вадзіцеля іх кошт павышаецца на 5 капеек.

Павялічаны і фіксаваныя тарыфы на гарадскія перавозкі ручной паклажы.

Білеты на адну паездку па папярэдніх тарыфах дзейнічаюць на працягу 30 сутак з дня ўступлення ў сілу рашэння, прымаюцца да залічэння пры набыцці білетаў на адну паездку па дзеючых тарыфах з даплатай розніцы.

Акрамя таго, рашэннем Мінгарвыканкама нумар 3715 ад 12 снежня 2016 года павышаны тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах. Так, гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у звычайных рэгулярных зносінах устаноўлены ў памеры Br0,06 за адзін кіламетр праезду; у скорасных рэгулярных зносінах - Br0,08; у экспрэсных рэгулярных зносінах - Br0,09; на дадатковых рэйсах у рэгулярных зносінах - Br0,08.

Рашэнні ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі