Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2017, 16:13

Першы ў Беларусі кукурузны лабірынт адкрыецца пад Мінскам 19 жніўня

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забаўляльны комплекс з лабірынтам на кукурузным полі "Кукуполіс" адкрыецца амаль за 30 км ад Мінска 19 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў сялянска-фермерскай гаспадарцы "ДАК".

Парк незвычайных забаў размясціўся на плошчы 2,5 га ў Дзяржынскім раёне і будзе працаваць да 29 кастрычніка. Кошт білета складзе Br4-7, дзецям да 7 гадоў уваход бясплатны.

У кукурузным лабірынце будзе некалькі ўзроўняў складанасці, яго можна прайсці як паасобку, так і камандай. У час квеста наведвальнікі змогуць выпрабаваць сябе ў ролі сышчыкаў, лепшыя атрымаюць узнагароду і званне першапраходца "Кукуполіса".

Таксама прадугледжаны атракцыёны для дзяцей (горкі, арэлі, батуты, паветраныя змеі, водныя пісталеты), фуд-корт. Будзе працаваць кантактны заапарк, дзе прапануюць пракаціцца на конях, пагуляць з трусамі і падаіць коз. У зоне адпачынку аграпарку побач з возерам размешчаны палатачны гарадок, горад майстроў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі