Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 верасня 2017, 11:44

Першакурснікі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС прынялі прысягу на плошчы Дзяржаўнага сцяга

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першакурснікі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС прынялі прысягу на плошчы Дзяржаўнага сцяга, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік універсітэта Андрэй Садоўскі.

У ліку 170 першакурснікаў - 15 дзяўчат. Перад тым, як прыняць прысягу, яны прайшлі курс маладога байца. Цяпер наперадзе чатыры гады падрыхтоўкі, пасля чаго яны як афіцэры МНС будуць несці службу ў падраздзяленнях па ўсёй краіне.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка павіншаваў сваіх будучых калег і выказаў надзею, што праз чатыры гады яны стануць прафесіяналамі высокага ўзроўню і змогуць вырашаць любыя задачы, звязаныя з выратаваннем людзей. Звяртаючыся да прафесарска-выкладчыцкага складу, ён адзначыў, што сярод патрабаванняў да Універсітэта грамадзянскай абароны МНС - практычная накіраванасць навучання, гатоўнасць не толькі даваць веды, але і выконваць місію выхавальніка, настаўніка. Міністр выказаў удзячнасць бацькам, што выхавалі патрыётаў, якім у будучым давядзецца прымаць адказныя рашэнні па выратаванні людзей і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Афіцыйная частка цырымоніі завяршылася выкананнем гімна Беларусі, выступленнем узвода ганаровай варты ўніверсітэта і ўрачыстым маршам.-0-

Фота Юрыя Арэшкіна.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі