Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2016, 13:31

Пацяпленне прыйдзе ў Беларусь на бягучым тыдні

26 верасня, Мінск /Валерыя Гаўрылава - БЕЛТА/. Да канца тыдня ў Беларусі пацяплее, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Пры гэтым сіноптык адзначыў, што ў пачатку тыдня захаваецца халаднаватае надвор'е, якое будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванае ў халодным паветры.

У аўторак ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Уначы будзе ад 2 да 8 градусаў цяпла, удзень - ад плюс 10 да плюс 16.

У сераду месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература ўначы складзе ад 2 да 9 градусаў цяпла, удзень - ад 10 да 16 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 18.

У чацвер надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, які прынясе на большую частку тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Уначы будзе ад 4 да 11 градусаў цяпла, удзень - ад плюс 11 да плюс 17 градусаў, па паўднёвым захадзе - да 19 градусаў вышэй за нуль.

У пятніцу з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, у краіну накіруюцца больш цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы, і надвор'е палепшыцца.

З пятніцы па нядзелю месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы складзе ад 6 да 13 градусаў цяпла, удзень - ад плюс 14 да плюс 20 градусаў, па поўдні - 21-23 градусы са знакам плюс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі