Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2016, 13:32

Паток пасылак з-за мяжы пасля ўвядзення ліміту ў памеры 22 еўра знізіўся нязначна

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паток пасылак з-за мяжы пасля ўвядзення ліміту ў памеры 22 еўра знізіўся нязначна, паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усплёск пэўны быў на стадыі, калі ішлі змяненні. На сённяшні дзень гэта зноў увайшло ў стандартнае рэчышча. Іх стала крыху менш. Разам з тым хто хоча набыць сабе рэчы нязначнага кошту, той набывае іх (у замежных інтэрнэт-магазінах. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў старшыня камітэта.

Што датычыцца спосабаў абходу ліміту ў памеры 22 еўра з дапамогай расійскіх пасрэднікаў, то кіраўнік ДМК заявіў: "Паспрабуйце так прывезці. А калі мытня вас зловіць? Думаю, вы раскажыце потым, як "выгадна" вазіць у абход мытні". Ён пацвердзіў, што беларускія мытнікі заклікаюць расійскіх калег прыйсці да адзінага ліміту адносна пасылак. "Расіяне разглядаюць крокі ў бок зніжэння ліміту. Яны над гэтым працуюць", - сказаў Юрый Сянько.

Кіраўнік ДМК таксама расказаў, што сам не карыстаецца паслугамі замежных інтэрнэт-магазінаў. "Мае знаёмыя там набывалі і задавалі мне пытанні. Як абывацель, як чалавек, які хвалюецца за эканоміку сваёй краіны, і як спецыяліст, я ім тлумачу. Усім усё становіцца зразумела", - сказаў Юрый Сянько. Ён падкрэсліў, што сам носіць беларускія касцюмы і абутак.

Юрый Сянько таксама зрабіў акцэнт на тым, што і ў Еўрасаюзе ўведзены невысокія межы кошту пасылак, а Кітай знізіў ліміты з $7 да $0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі