Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2018, 12:59

Патэнцыял "Белай Русі" як грамадскага аб'яднання яшчэ не вычарпаны - Радзькоў

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патэнцыял "Белай Русі" як грамадскага аб'яднання яшчэ не вычарпаны. Аб гэтым сёння заявіў старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў на ІІІ з'ездзе аб'яднання ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Радзькова, праведзены аналіз пацвердзіў, што "з улікам сучасных сусветных тэндэнцый у існуючай палітычнай сістэме патэнцыял "Белай Русі" як грамадскага аб'яднання яшчэ не вычарпаны".

Ён звярнуў увагу, што "Белая Русь" за 10 гадоў свайго існавання стала аўтарытэтнай грамадска-палітычнай арганізацыяй і магла б выступаць як самастойны суб'ект палітычных адносін, напрыклад, пераўтварыцца ў партыю. "Аднак, прадметна вывучаючы тэндэнцыі, што адбываюцца ў сучасным хутказменлівым свеце, можна заўважыць відавочнае ўзмацненне раз'яднанасці сусветнай супольнасці. Гэта кідае выклік прыхільнікам традыцыйных палітычных партый, левых і правых ідэалогій", - падкрэсліў Аляксандр Радзькоў.

Залогам яднання грамадства з'яўляецца канструктыўная дыскусія, аснову якой складае філасофія цэнтрызму, што дае шырокі гарызонт для нерадыкальнага палітычнага манеўру, дадаў ён.

Сёння ў Мінску праходзіць ІІІ з'езд "Белай Русі", на якім падводзяцца вынікі работы за 2012-2017 гады, абмяркоўваюцца перспектывы РГА. Плануецца зацвердзіць новую рэдакцыю статута і праграмы грамадскага аб'яднання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі