Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 14:45

Парк пасажырскага транспарту Мінска папоўняць 20 электробусаў

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парк гарадскога пасажырскага транспарту Мінска папоўняць 20 электробусаў. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік начальніка аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак дзяржустановы "Сталічны транспарт і сувязь" Аляксей Касінскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да канца года плануецца набыць два электробусы і тры зарадныя станцыі. Да 1 сакавіка 2017-га прадугледжваецца пастаўка яшчэ 18 электробусаў. Іх маршруты пакуль не вызначаны. Варыянты прапрацоўваюцца зыходзячы са стану інфраструктуры, магчымасці размяшчэння зарадных станцый", - сказаў Аляксей Касінскі.

Таксама ў бягучым годзе ў сталіцы плануецца закупіць 10 тралейбусаў.

Гаворачы аб навацыях у транспартнай сферы, Аляксей Касінскі станоўча адзначыў уладкаванне выдзеленай паласы каля станцыі метро "Каменная Горка". "Паводле папярэдніх ацэнак, скорасць руху на гэтым участку павялічылася на 20 працэнтаў. Калі раней пасажырскі транспарт праходзіў гэты адрэзак з адхіленнем ад графіка, то цяпер такая праблема знята", - падкрэсліў намеснік начальніка.

Цяпер разглядаецца пытанне аб устаноўцы абмежавальнікаў уезду на паласу грамадскага транспарту каля станцыі метро "Уручча".

У Мінску працуюць 200 аўтобусных, 62 тралейбусныя і 5 трамвайных маршрутаў. Прыватныя перавозчыкі абслугоўваюць 67 маршрутаў. Агульная працягласць маршрутнай гарадской сеткі складае амаль 3 тыс. км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі