Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2017, 11:09

Папа Рымскі з вялікай увагай сочыць за падзеямі ў Беларусі - пасол Ватыкана

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папа Рымскі Францыск з вялікай увагай сочыць за падзеямі ў Беларусі. Аб гэтым заявіў Апостальскі нунцый архібіскуп Габар Пінтэр па выніках праведзенай у пантыфіка прыватнай аўдыенцыі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Прастолам і Беларуссю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё.

Акрамя таго, у час сустрэчы з пантыфікам абмяркоўваўся яго магчымы візіт у Беларусь. "Магу пацвердзіць, што размова ішла таксама і аб гэтым. Мы шмат працуем, каб візіт адбыўся", - запэўніў архібіскуп Габар Пінтэр.

Паводле слоў іерарха, Папа Рымскі ўразіў яго глыбокім веданнем сітуацыі ў краіне. " Мне вельмі прыемна, что Папа вельмі добра праінфармаваны аб Беларусі. Вядома, я ведаў аб гэтым, паколькі ўжо ў мінулым годзе мы з ім размаўлялі, пасля майго назначэння, і я меў магчымасць пераканацца, што ён добра разбіраецца. Але на гэты раз ён мяне ўразіў тым, што яго веды вельмі падрабязныя і дэталёвыя. Ён з вялікай увага сочыць за падзеямі ў Беларусі", - сказаў Апостальскі нунцый.

Ён таксама выказаў меркаванне, што нягледзячы на наяўнасць пытанняў, якія яшчэ патрабуюць вырашэння, адносіны паміж Беларуссю і Святым Прастолам можна назваць выдатнымі.

25-годдзе з дня ўстанаўлення дыпадносін Святы Прастол і Беларусь адзначылі 11 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі