Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2016, 15:12

Падраздзяленні АДКБ будуць задзейнічаны ў міратворчых місіях ААН

23 жніўня, Баранавічы /Эдуард Мартынюк - БЕЛТА/. Падраздзяленні Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) будуць задзейнічаны ў міратворчых місіях ААН. Аб гэтым заявіў сёння на адкрыцці сумеснага вучэння з калектыўнымі міратворчымі сіламі (КМС) АДКБ "Непарушнае брацтва-2016" намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў.

"Упершыню КМС АДКБ атрымае мандат Савета Бяспекі ААН і будуць дзейнічаць у крызісным рэгіёне ва ўзаемадзеянні з місіяй ААН. Не выключана магчымасць, што падраздзяленні АДКБ будуць задзейнічаны ў бліжэйшы час", - адзначыў намеснік генсакратара АДКБ. Паводле яго слоў, у гэты момант вядзецца работа па фарміраванні падраздзяленняў АДКБ па розных спецыяльнасцях. "Цяпер фарміруецца міратворчае паліцэйскае падраздзяленне пастаяннай гатоўнасці ў фармаце АДКБ, якое будзе гатова да выканання задач у адпаведнасці са стандартамі ААН", - удакладніў Валерый Семерыкоў. Гэты напрамак дзейнасці будзе садзейнічаць павышэнню аўтарытэту ў цэлым АДКБ і ўсіх дзяржаў, якія ўваходзяць у АДКБ паасобку.

Сёння адбылося адкрыццё сумеснага вучэння з калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае брацтва-2016", якое праходзіць на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны Беларусі генерал-маёра Сяргея Патапенкі.

Па задуме вучэння, будуць правераны дзеянні КМС АДКБ ва ўмовах масавага прыбыцця бежанцаў, перамешчаных з зон канфліктаў, будуць адпрацаваны розныя кампаненты - стварэнне буферных зон, развядзенне ўмоўных праціўнікаў, блакіраванне і раззбраенне баевікоў, суправаджэнне гуманітарных грузаў.

"Гэтыя вучэнні дадуць магчымасць пратэсціраваць рэальную ступень гатоўнасці штабоў, камандзіраў і байцоў-міратворцаў да дзеянняў ва ўмовах абвастрэння крызіснай сітуацыі", - сказаў намеснік міністра абароны.

Сумеснае вучэнне "Непарушнае брацтва-2016" праходзіць 23-27 жніўня. У манеўрах прымаюць удзел нацыянальныя кантынгенты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Усяго ў вучэнні прымуць удзел да 1,5 тыс. ваеннаслужачых са складу Узброеных Сіл унутраных войскаў і паліцыі ўсіх 6 дзяржаў - членаў АДКБ, а таксама каля 300 адзінак авіяцыйнай, бранятанкавай і аўтамабільнай тэхнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі