Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 мая 2018, 14:21

Новая версія публічнай кадастравай карты распрацоўваецца ў Беларусі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая версія публічнай кадастравай карты распрацоўваецца ў Беларусі, паведаміў сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА генеральны дырэктар ДУП "Нацыянальнае кадастравае агенцтва" Дзяржкаммаёмасці Андрэй Філіпенка.

"Распрацоўваем новую версію публічнай кадастравай карты з абноўленым функцыяналам. Плануем асвоіць тэхналогію распрацоўкі і кіравання гэтым прадуктам на сістэмах кіравання баз даных з адкрытым кодам. Гэта ў тым ліку знізіць сабекошт эксплуатацыі рэсурсу, дзеючая публічная кадастравая карта працуе на ліцэнзійным праграмным забеспячэнні", - сказаў Андрэй Філіпенка.

Публічная кадастравая карта - гэта інтэрнэт-сэрвіс, які бясплатна, без аўтарызацыі карыстальніка прадастаўляе інфармацыю аб межах зямельных участкаў, іх прызначэнні, аб адрасных кропках, межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, ацэначных зон, аб капітальных збудаваннях і г.д. "Тут змешчана афіцыйная адкрытая інфармацыя, усё больш дзяржаўных органаў і прыватных кампаній зацікаўлены ў тым, каб яна дапаўнялася дадатковымі слаямі - інфармацыяй, якая не напрацоўваецца ў сістэме Нацыянальнага кадастравага агенцтва, але мае інтарэс для грамадства. Вядзём перагаворы з Дзяржаўным пагранічным камітэтам аб размяшчэнні часткі іх службовай інфармацыі", - адзначыў генеральны дырэктар.

Штомесяц да публічнай кадастравай карты звяртаюцца 11 тыс. унікальных карыстальнікаў, рэгіструецца прыкладна 32 тыс. зваротаў.

Нацыянальнае кадастравае агенцтва - адна з ключавых арганізацый на рынку нерухомай маёмасці, у галіне маёмасных адносін і важны элемент інфраструктуры электроннага ўрада Беларусі. Агенцтва стварыла і забяспечвае функцыянаванне больш як 10 розных інфармацыйных рэсурсаў, рэгістраў, сістэм і сэрвісаў. У іх ліку рэгістр нерухомай маёмасці, рэестр цэн на зямельныя ўчасткі, рэестр адрасоў, адзіны рэест адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, адзіны рэестр дзяржаўнай маёмасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі