Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 кастрычніка 2017, 13:58

Норма аб увядзенні водпуску бацькі пры нараджэнні дзіцяці будзе ўнесена ў Працоўны кодэкс

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца ўвядзенне водпуску для бацькі пры нараджэнні дзіцяці - адпаведныя змяненні ўнясуць у Працоўны кодэкс. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што гэта будзе добрая падмога для маці і аблягчэнне для яе сямейнай нагрузкі пасля нараджэння малыша", - сказаў намеснік міністра.

Прадугледжваецца таксама развіццё гібкіх форм занятасці, у тым ліку дыстанцыйнай работы, і іншыя нормы для людзей з сямейнымі абавязкамі. "Магчымасцю дыстанцыйнай работы скарыстаюцца многія маці, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей", - лічыць Аляксандр Румак.

"Мы паступальна рухаемся наперад у сферы паляпшэння ўмоў для жыцця сем'яў з дзецьмі. Работа па ўдасканаленні дзяржпадтрымкі сем'яў з дзецьмі - гэта пастаянны працэс. Толькі ў 2017 годзе быў прыняты шэраг значных дакументаў", - адначыў намеснік міністра.

Так, з 1 ліпеня ўступіў у сілу закон "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" у новай рэдакцыі. Законам узмоцнена сацыяльная абарона асобных катэгорый: жанчын, якія атрымліваюць дапамогу па цяжарнасці і родах у мінімальным памеры; бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, і бацькоў, маючых інваліднасць. З 1 ліпеня ўступілі ў сілу змяненні ва ўказ нумар 41 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе", накіраваныя на павышэнне даступнасці і ўзроўню сацпадтрымкі насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі