Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2018, 14:28

Назвы новых станцый 4-й лініі метро зацверджаны ў Мінску

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Назвы новых станцый 4-й лініі метро зацверджаны ў Мінску. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ад 18 студзеня 2018 года нумар 198 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам уносяцца змяненні і дапаўненні ў рашэнне Мінгарвыканкама нумар 2008 ад 14 ліпеня 2016 года.

Так, станцыя на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа будзе мець назву "Політэхнічная" (на рускай мове "Политехническая"); станцыя на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Гая - "Кіеўскі сквер" ("Киевский сквер"); на скрыжаванні вул. Альшэўскага з пр. Пушкіна - "Альшэўская" ("Ольшевская"); на скрыжаванні вул. Прытыцкага з пр. Пушкіна - "Цівалі" ("Тивали"); на скрыжаванні вуліц Харкаўскай і Панамарэнкі з пр. Пушкіна - пр. Жукава - "Тучынка" ("Тучинка"); на скрыжаванні вул. Уманскай з пр. Дзяржынскага - "Берасцейская" ("Берестейская"); у раёне чыгуначнай станцыі "Сталічная" - "Лакаматыўная" ("Локомотивная"); перакрыжаванне вул. Праектуемай №3 з падаўжэннем вул. Жукоўскага - "Праспект Міру" ("Проспект Мира"); па вул. Велікаморскай, у раёне чыгуначнай станцыі "Мінск-Паўднёвы" - "Козырава" ("Козырево").

Як паведамлялася раней, у сярэдзіне 2017 года ў Мінску праводзілася апытанне гараджан па назвах станцый 4-й лініі сталічнага метро, тады за прапановы тапанімічнай камісіі пры Мінгарвыканкаме прагаласавалі больш як 21,4 тыс. мінчан. Найбольшую падтрымку атрымала назва "Кіеўскі сквер". Таксама спадабаліся жыхарам сталіцы назвы "Політэхнічная", "Альшэўская" і "Берасцейская". У параўнанні з першапачатковым варыянтам змянілася назва толькі адной станцыі - на перакрыжаванні вул. Праектуемай нумар 3 з прадаўжэннем вул. Жукоўскага. Замест прапанаванай назвы "Мінск-Мір" яна будзе называцца "Праспект Міру".

Будаўніцтва чацвёртай кальцавой лініі метро, якая пройдзе пад другім транспартным кальцом (вуліцамі Дзянісаўскай, Аэрадромнай, праспектам Пушкіна), запланавана новым генеральным планам горада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі