Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2016, 17:32

Нацыянальны план па правах чалавека прыняты перш за ўсё для беларускага грамадства - Купчына

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны план па правах чалавека прыняты перш за ўсё для беларускага грамадства. Аб гэтым заявіла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына ў час панэльнай дыскусіі "Нацыянальны план па правах чалавека: правы чалавека і парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш за ўсё прыняцце гэтага плана вельмі шмат сігналізуе нашай беларускай дзяржаве і грамадству. Мы яго прымалі для сябе. Таму што да гэтага часу разуменне значнасці правоў чалавека ў кантэксце развіцця, мне здаецца, у нашым грамадстве мае патрэбу ва ўдасканаленні", - сказала Алена Купчына.

На яе думку, праз рэалізацыю гэтага плана неабходна зрабіць так, каб праваахоўная і правачалавечая тэматыка разглядалася ў краіне як наладжаная работа ўсіх без выключэння дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый і асобных людзей. Дыпламат звярнула ўвагу, што якімі б пытаннямі ні займаўся ўрад, яны так ці інакш будуць звязаны з правамі чалавека. "Але чамусьці канкрэтнымі рэчамі мы займаемся, але назваць гэта правамі чалавека і гаварыць аб тым, што іх трэба абараняць і ім патрэбна садзейнічаць, мы яшчэ пакуль саромеемся. Вось гэта галоўны мэседж, накіраваны ўнутр нашага грамадства і на наш урад", - падкрэсліла намеснік міністра.

Прыняцце ў Беларусі Нацыянальнага плана па правах чалавека - гэта таксама знак для сусветнай супольнасці. "Мы падаём сігнал яшчэ раз аб тым, што мы далёка не адсталая краіна ў кантэксце развіцця праваахоўнай праблематыкі і парадку дня. Сёння нашы калегі з ААН і ЕС падкрэслілі, што мы ўваходзім у лік 39 краін свету, якія маюць такі праграмны палітычны дакумент, - звярнула ўвагу Алена Купчына. - Правы чалавека важныя для Беларусі, важныя для міжнароднай супольнасці, але самае галоўнае - яны павінны разглядацца як неад'емны элемент устойлівага развіцця".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі