Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2016, 13:06

МЗС высвятляе, ці ёсць беларусы сярод пацярпелых у выніку землетрасенняў у Японіі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў высвятляе, ці ёсць грамадзяне Беларусі сярод пацярпелых у выніку землетрасенняў у Японіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

"МЗС адсочвае сітуацыю, - адзначыў Дзмітрый Мірончык. - Высвятляецца, ці ёсць грамадзяне Беларусі сярод пацярпелых".

Як паведамляе геалагічная служба ЗША, у Японіі адбылося адразу два магутныя землетрасенні. Першае - на востраве Хакайда на поўначы краіны. Яго магнітуда склала 5,2. Эпіцэнтр знаходзіўся за 96 км на паўднёвы ўсход ад горада Сідзунай (акруга Хідака), ачаг залягаў на глыбіні 31 км. Другое землетрасенне магнітудай 6 было зафіксавана на Акінаве. Эпіцэнтр размяшчаўся за 113 км ад горада Нага, ачаг залягаў на глыбіні 40 км. Пагрозы цунамі аб'яўлена не было. Інфармацыя аб колькасці пацярпелых і разбурэннях цяпер удакладняецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі