Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2016, 13:37

МУС да 1 лістапада ўнясе ў Саўмін праект указа па абмежаванні продажу алкаголю

25 кастрычніка, Мінск /Валерыя Гаўрылава - БЕЛТА/. Міністэрства ўнутраных спраў да 1 лістапада ўнясе ў Савет Міністраў праект указа па абмежаванні продажу алкаголю. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Красуцкі ў час прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць адпаведнае даручэнне Савета Міністраў стварыць праект указа, які абмяжоўвае час і месца продажу алкаголю. Да 1 лістапада ён павінен быць унесены ў Саўмін", - адзначыў Сяргей Красуцкі.

Праект указа прадугледжвае адзіны час рэалізацыі алкагольных напіткаў (з 9.00 да 22.00) і забарону гандлю ў магазінах, якія не маюць адасобленых таварных аддзелаў. "Забарона будзе ўводзіцца толькі для магазінаў, чыя плошча складае 400 кв.м і больш. Гэта толькі першы крок, ад якога можна адштурхоўвацца пры прыняцці далейшых мер па абмежаванні продажу алкаголю", - дадаў ён.

На думку прадстаўніка МУС, прыняцце ўказа не прывядзе да павелічэння продажу кантрафактнага алкаголю ў краіне. "Ужо выпрацаваны ўсе неабходныя механізмы для барацьбы з нелегальным гандлем алкаголем. Сёння назіраецца тэндэнцыя да таго, што нелегальны абарот алкаголю скарачаецца", - сказаў ён.

Сяргей Красуцкі адзначыў, што МУС атрымлівае разуменне, падтрымку і дапамогу ў распрацоўцы праекта з боку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. "Мы імкнёмся атрымаць задавольваючы ўсіх і працуючы нарматыўны дакумент", - падкрэсліў ён.

Прадстаўнік МУС таксама дадаў, што гандлёвае лобі не паўплывае на падрыхтоўку праекта ўказа. "Да нас паступалі звароты лабіруючых структур, напрыклад, Гільдыі півавараў, якія сцвярджалі, што даходы дзяржавы зменшацца з-за гэтых абмежаванняў. Але вынікі даследаванняў адназначна сведчаць аб тым, што даходы, якія атрымлівае дзяржава ад продажу алкаголю, у два разы меншыя за далейшыя расходы", - растлумачыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі