Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 чэрвеня 2016, 19:19

МНС рэкамендуе паркаваць машыны далей ад дрэў пры моцным ветры

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У некаторых раёнах Беларусі назіраецца ўзмацненне ветру, а значыць неабходна выконваць асобыя правілы бяспекі, паведамілі БЕЛТА ў МНС Беларусі.

"Машыну пастаўце ў гараж. Пры адсутнасці гаража машыну трэба паркаваць далей ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый", - раяць у МНС.

Таксама рэкамендуецца прыбраць рэчы са двароў прыватных дамоў і балконаў. Знаходзячыся на вуліцы, трэба абыходзіць старыя будыніны і дамы з няўстойлівым дахам. Важна знаходзіцца далей ад дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі: мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыяльна небяспечных прамысловых аб'ектаў.

Пры ўзмацненні ветру не выключаны абрывы ліній сувязі і электраперадачы; разбурэнне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі