Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Мінспорт да канца года ўнясе прапановы па карэкціроўцы ўказа аб бязвізавым рэжыме

Грамадства 03.04.2017 | 13:13

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства спорту і турызму да канца 2017 года ўнясе прапановы па карэкціроўцы ўказа аб бязвізавым рэжыме, паведаміў сёння журналістам міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

У прыватнасці, змяненні могуць закрануць колькасць бязвізавых дзён (цяпер турыст можа знаходзіцца без візы ў Беларусі не больш за 5 сутак). "Дзеянне бязвізавага рэжыму павінна быць больш гібкім", - лічыць Аляксандр Шамко.

"Да канца года мы ўнясём прапановы па карэкціроўцы ўказа. Сёння відавочна, што тэрміны знаходжання турыстаў трэба павялічваць, гэта пытанне будзе ўзнята. На колькі дзён, пакуль не магу сказаць, гэта яшчэ абмяркоўваецца, - расказаў міністр. - Трэба прааналізаваць усе плюсы і мінусы, эканамічны складнік".

Пяцідзённы бязвізавы рэжым у Беларусі для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць 12 лютага. Прыехаць без візы змогуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы. Абавязковай умовай з'яўляецца прыбыццё праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.