Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2016, 09:03

Мінскія ўнівермагі 26-27 лістапада правядуць "Адзіны дзень скідак"

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія ўнівермагі і вялікія магазіны 26-27 лістапада правядуць акцыю "Адзіны дзень скідак", паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Скідку 20 працэнтаў на ўсе нехарчовыя тавары ў гэтыя дні прадаставяць універмаг "Беларусь" і гандлёвы дом "Дзюймовачка" (вул.Прытыцкага, 40). Цэны ў магазіне "Дзіцячы свет" (Лагойскі тракт, 25/1) будуць зніжаны на 10-20 працэнтаў, у магазінах ААТ "Світанак" (пр.Незалежнасці, 3-2, пр.Незалежнасці, 58, вул.Ясеніна, 76) - на 15 працэнтаў.

26 лістапада акцыя пройдзе ў ААТ "ЦУМ Мінск" (зніжэнне цэн на 17 працэнтаў), ТАА "Гандлёвы дом "На Нямізе" (мінус 20 працэнтаў), УП "Кірмаш" (мінус 20 працэнтаў), ТДА "Вераніка" (мінус 15 працэнтаў). Тавары ў магазінах ЗАТ "Інтэрпартнёр" (вул.Прытыцкага, 42, вул.Я.Коласа, 30, вул.Талбухіна, 12а) будуць таннейшымі на 20 працэнтаў, у ЗАТ "Лянок" (пр.Незалежнасці, 46) - на 17 працэнтаў, у ТАА "Дамалюкс" (зав.Рабочы, 5, вул.Валгаградская, 5) - на 15 працэнтаў.

Акрамя таго, 26 і 27 лістапада скідкі на асобныя тавары прадаставяць ААТ "ГУМ" (да 20 працэнтаў), ТАА "Вільнюс-1" (15 працэнтаў), ЗАТ "Сандрык" (ад 15 працэнтаў), ТАА "Старт-Х" (ад 15 працэнтаў), ГЗАТ "Пальміра" (15-20 працэнтаў), ААТ "Палессе" (15-20 працэнтаў).

26 лістапада скідкі 15 працэнтаў на асобныя тавары аб'яўляе ЗАТ "Крышталь" (пр.Незалежнасці, 39). 26-27 лістапада да акцыі далучыцца і гандлёвы цэнтр "Сталіца", магазіны прапануюць скідкі 10-50 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі