Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 сакавіка 2017, 12:18

Мінпрацы і сацабароны прапануе паўгода пакрываць 60 працэнтаў заработку страціўшым работу

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прапануе паўгода пакрываць 60 працэнтаў заработку страціўшым работу. Такая інфармацыя размешчана на сайце газеты "Рэспублiка", паведамляе БЕЛТА.

Мінпрацы і сацабароны гатова палепшыць становішча беспрацоўных з дапамогай страхавання ад беспрацоўя. Ведамства перадало ўжо ў пачатку лютага свае прапановы ва ўрад. "У нашай прапанове мы рэкамендуем развіваць сістэму страхавання па рыначнай мадэлі, дзе чалавек атрымлівае высокую дапамогу па беспрацоўі. На працягу паўгода беспрацоўны зможа разлічваць на выплаты ў памеры 60 працэнтаў ад яго сярэдняй зарплаты на апошнім рабочым месцы", - расказаў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.

Страхавы фонд прапанавана фарміраваць у рамках дзеючай сістэмы Фонду сацабароны, г.зн. ніякага новага органа стварацца не будзе. Таксама як і сацстрахаванне, страхаванне ад беспрацоўя будзе абавязковым. Але атрымліваць дапамогу можна будзе толькі ў тым выпадку, калі чалавек зарэгіструецца ў службе занятасці.

"Мы падлічылі, што штомесячны ўзнос павінен складаць 0,5 працэнта ад фонду аплаты працы. Пры гэтым прапануем плаціць гэту суму пароўну - і наймальніку, і работніку. Гэта значыць работнік замест 1 працэнта ў ФСАН павінен будзе плаціць 1,25 працэнта. Мне здаецца, што гэта неістотнае павелічэнне, улічваючы тое, што чалавек атрымлівае рэальную абарону ад беспрацоўя. І наймальнікі, думаю, таксама будуць не супраць, паколькі гэта здыме з іх пэўны груз сацыяльнай адказнасці за звольненых работнікаў", - рэзюмаваў Алег Такун.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі