Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2016, 17:30

Мінпрацы і сацабароны Беларусі падпіша пагадненні аб супрацоўніцтве з Астраханскай вобласцю і Татарстанам

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі падпіша пагадненні аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па развіцці сацыяльна-працоўнай сферы з профільнымі міністэрствамі Астраханскай вобласці і Татарстана ў час Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым сёння паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна.

"Мы будзем падпісваць два пагадненні з профільнымі міністэрствамі Астраханскай вобласці і Рэспублікі Татарстан аб узаемадзеянні, абмене вопытам і сумеснай рабоце па развіцці сацыяльна-працоўнай сферы", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

Яна адзначыла, што план работы прадстаўнікоў Мінпрацы і сацабароны Беларусі ў час Форуму рэгіёнаў вельмі шырокі. Адно з мерапрыемстваў - круглы стол па інавацыйных формах арганізацыі работы з інвалідамі і пажылымі грамадзянамі.

Міністр дадала, што Беларусі важна знайсці агульныя падыходы і выявіць праблемныя пытанні ў рабоце з расійскімі калегамі. "Поўнай уніфікацыі заканадаўства ў дзвюх дзяржаў ніколі не будзе і быць не павінна. Разам з тым усё павінна рабіцца так, каб грамадзяне маглі спакойна пераязджаць з адной дзяржавы ў другую і не страчваць тыя правы і сацыяльныя гарантыі, якія мелі раней", - сказала яна на заканчэнне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі