Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2018, 19:06

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла Правілы медыцынскай этыкі і дэанталогіі

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла Правілы медыцынскай этыкі і дэанталогіі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі.

Дакумент прыняты з мэтай павысіць адказнасць і эфектыўнасць выканання медыцынскімі, фармацэўтычнымі работнікамі сваіх службовых абавязкаў, а таксама давер грамадзян да сістэмы аховы здароўя.

Што датычыцца работы з пацыентамі, не дапускаюцца грубыя, фармальныя і нетактычныя адносіны, выдача ўрачэбнай тайны і інш. У дакуменце вызначаны і нормы ўзаемаадносін з калегамі, прадстаўнікамі дзяржорганаў і арганізацый. Медработнікі павінны праяўляць кампетэнтнасць, карэктнасць, адказнасць, пунктуальнасць і інш. Акрамя таго, хуткая медыцынская дапамога павінна аказвацца медработнікамі (у межах іх магчымасцей) людзям, якія ў ёй маюць патрэбу, па-за арганізацыяй аховы здароўя.

Як раней паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Маршалка, выпадкі парушэння гэтых норм будуць разглядацца камітэтамі (камісіямі) па пытаннях медыцынскай этыкі і дэанталогіі, камісіямі па процідзеянні карупцыі, якія працуюць у арганізацыях аховы здароўя і іншых арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя.

Правілы медыцынскай этыкі і дэанталогіі зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 64 ад 7 жніўня 2018 года. Яна ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі