Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2016, 19:13

Міністэрства аховы здароўя расказала аб правілах бяспечнага купання

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя расказала аб правілах бяспечнага купання. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Купацца трэба пры тэмпературы вады не ніжэйшай за 18 градусаў і пры ясным бязветраным надвор'і, калі паветра прагрэлася да 25 і больш градусаў. Не рэкамендуецца лезці ў ваду раней, чым праз 1,5 гадзіны пасля ежы. Не варта ўваходзіць у ваду стомленым, разгарачаным. Тым, хто дрэнна плавае, не трэба давяраць надзіманым матрацам і кругам - яны могуць апынуцца няспраўнымі.

Знаходзячыся ў вадаёме, трэба прытрымлівацца простых, але вельмі важных правіл. Апынуўшыся ў вадзе на моцнай плыні, не трэба спрабаваць плыць супраць яе. У гэтым выпадку плывіце па цячэнні, але так, каб паступова набліжацца да берага. "Калі вы трапілі ў вір, набярыце больш паветра, нырніце і пастарайцеся рэзка звярнуць убок ад яго. Калі скурчыць сутаргай мышцы, перавярніцеся на спіну і плывіце да берага, пастарайцеся пры гэтым расцерці зведзеныя мышцы",- рэкамендуюць спецыялісты.

У ведамстве папярэджваюць, што падаваць крыкі беспадстаўнай трывогі нельга. А ў выпадку неабходнасці не трэба саромецца паклікаць на дапамогу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі