Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2016, 18:42

Мінадукацыі ўстанавіла цэны за карыстанне падручнікамі для школьнікаў і дашкольнікаў

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі пастановай нумар 70 ад 25 ліпеня 2016 года ўстанавіла цэны за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі для школьнікаў і дашкольнікаў у 2016/2017 навучальным годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі.

Так, за навучальны дапаможнік Л.С.Хадановіч "Падарожжа ў свет музыкi" бацькам дашкольнікаў трэба заплаціць Br0,55, Л.С.Хадановіч "Падарожжа ў свет музыкi" (рабочы сшытак) - Br0,52, І.У.Жытко "Матэматычны калейдаскоп" - Br0,56, І.У.Жытко "Матэматычны калейдаскоп" (рабочы сшытак) - Br0,59, Д.М.Дубініна "Свет вакол мяне" - Br0,55, Д.М.Дубініна "Свет вакол мяне" (рабочы сшытак) - Br0,5.

Бацькі вучняў 1-га класа павінны заплаціць за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі - Br5,61; 2-га класа - Br7,7; 3-га класа - Br5,5; 4-га класа - Br6,69; 5-га класа - Br10,76; 6-га класа - Br14,04; 7-га класа - Br8,12; 8-га класа - Br8,7; 9-га класа - Br8,01; 10-га класа - Br11,46; 11-га класа - Br11,98.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі