Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2017, 15:10

МАРГ растлумачыў парадак прыёму памятных банкнотаў і манет пры правядзенні разлікаў са спажыўцамі

29 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Суб'екты гаспадарання пры правядзенні разлікаў са спажыўцамі за набытыя тавары, работы і паслугі прымаюць памятныя манеты па намінальнай вартасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.

Намінальная вартасць пазначана на памятным банкноце, памятнай або зліткавай (інвестыцыйнай) манеце.

Пры гэтым у міністэрстве спаслаліся на інфармацыю, атрыманую ад Нацыянальнага банка, згодна з якой у сувязі з існуючай сусветнай практыкай і на падставе артыкула 29 Банкаўскага кодэкса ў Беларусі памятныя манеты з каштоўных і некаштоўных металаў выпускаюцца ў абарачэнне рэгулятарам у першую чаргу ў якасці прадметаў калекцыянавання. "Статус законнага плацежнага сродку, які ўласцівы памятнай манеце, надае ёй нумізматычны інтарэс", - гаворыцца ў тлумачэнні.

Адпускная цана, па якой Нацыянальны банк прадае памятныя манеты фізічным і юрыдычным асобам, складаецца з кошту іх вырабу і металу, з якога яны адчаканены, а таксама намінальнага кошту, што з'яўляецца ўмоўным.

"Нягледзячы на тое, што памятная манета з'яўляецца законным плацежным сродкам, мае намінал і абавязковая для прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў, па сваёй эканамічнай сутнасці яна не прызначана да абарачэння", - сказана ў тлумачэнні Нацбанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі