Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Маніторынг ФПБ: у большасці сельгаспрадпрыемстваў - двухразовае харчаванне, праблемы вырашаюцца аператыўна

Грамадства 11.08.2017 | 13:00
Фота ФПБ
Фота ФПБ

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выяўляе і дапамагае ў аператыўным вырашэнні праблемных пытанняў пры арганізацыі гарачага харчавання і забеспячэння спецадзеннем работнікаў, занятых ва ўборачнай кампаніі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.

У гэтай рабоце задзейнічаны не толькі прадстаўнікі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, але і ўсіх галіновых прафсаюзаў. З пачатку жніва спецыялісты наведалі сельгасарганізацыі ўсіх раёнаў. Яны звярталі ўвагу на тое, каб харчаванне было паўнацэнным і гарачым, дастаўлялася ў спецыяльных кантэйнерах. "Цяпер цэнтральная тэма для ўсёй краіны - уборачная кампанія. Гэта агульная задача. І прафсаюзы актыўна ўключыліся ў гэту работу. А калі мы бяромся за якую-небудзь задачу - то займаемся вырашэннем пытання, што называецца, усёй грамадой, - адзначыў старшыня ФПБ Міхаіл Орда ў час наведвання ААТ "Смалявіцкі райаграсэрвіс". - Усе галіновыя прафсаюзы ўключаны непасрэдна ў гэту работу".

Вынікі маніторынгу паказваюць, што ў большасці сельгаспрадпрыемстваў арганізавана двухразовае харчаванне: частка прадпрыемстваў прадастаўляе работнікам гарачыя абеды і вячэры, некаторыя - гарачы абед, а на вячэру сухпаёк. Дзе-нідзе работнікі атрымліваюць трохразовае харчаванне. Пры гэтым праводзіцца значнае патанненне яго кошту. Напрыклад, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці ва ўсіх гаспадарках арганізавана трохразовае харчаванне. У большасці раёнаў Магілёўскай вобласці работнікі аплачваюць менш як 30 працэнтаў ад кошту абедаў. У Лідскім раёне Гродзенскай вобласці ва ўсіх гаспадарках харчаванне для работнікаў, занятых на жніве, прадастаўляецца бясплатна.

Разам з тым, былі выяўлены факты няякаснай арганізацыі і адзінкавыя выпадкі адсутнасці харчавання. У кожным канкрэтным выпадку прадстаўнікі прафсаюзаў аператыўна ўключаліся ў вырашэнне праблемных пытанняў. Напрыклад, работнікам прадпрыемства Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці прадастаўляўся двухразовы сухі паёк. Пасля ўмяшання старшыні райаб'яднання прафсаюзаў усе чатыры экіпажы, занятыя на ўборцы, забяспечваюцца двухразовым гарачым харчаваннем. Пры гэтым зроблена значнае патанненне яго кошту. Работнікі двух прадпрыемстваў Ушацкага раёна Віцебскай вобласці не забяспечваліся харчаваннем наогул. Сумеснымі намаганнямі раённага аб'яднання прафсаюзаў і мясцовых органаў улады ўжо на другі дзень жніва гэта пытанне было вырашана. Акрамя таго, у шэрагу раёнаў пры садзейнічанні прафсаюзаў замест аднаразовага арганізавана двухразовае харчаванне. Аказваецца дапамога ў набыцці спецыяльных кантэйнераў для дастаўкі ежы ў палі.

Яшчэ адно важнае пытанне - наяўнасць у работнікаў спецадзення. Як паказваюць вынікі маніторынгу, яно ў многіх арганізацыях стаіць даволі востра. Прафсаюзы звяртаюць увагу кіраўнікоў на неабходнасць забеспячэння работнікаў спецыяльным адзеннем і абуткам, паколькі гэта ўплывае непасрэдна на бяспеку. У шэрагу выпадкаў прафсаюзнымі арганізацыямі выдзяляліся сродкі на закупку неабходнага спецадзення і абутку. Напрыклад, Віцебскім райкамам прафсаюза работнікаў АПК набыты і перададзены механізатарам аднаго з прадпрыемстваў раёна дзесяць камплектаў адзення. З дзесяці гаспадарак Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў пяці выяўлены праблемы забеспячэння работнікаў спецадзеннем. Пасля ўмяшання старшыні райаб'яднання прафсаюзаў праблема паступова вырашаецца.

Паводле слоў Міхаіла Орды, неабходна звяртаць увагу на якасць спецадзення для механізатараў. "Мы часта чуем нараканні ад людзей у гэтым пытанні. У большасці выпадкаў адзенне не прыстасавана для работы ў спёку, калі праходзіць уборачная кампанія. Было б правільна падключыць нашы прадпрыемствы легпрама і распрацаваць да наступнага года зручную, адаптаваную да лета і работы ў полі спецадзенне", - сказаў ён.

У цэлым, як адзначыў старшыня нацыянальнага прафцэнтра, вырашэнне ўсіх пытанняў на месцах залежыць ад кіраўніка. "Ёсць прыклады, дзе і гаспадарка моцная, і тэхніка ёсць, і ўраджай нядрэнны, а пра людзей кіраўніцтва не клапоціцца належным чынам. Гэта недапушчальна. Сапраўдны кіраўнік абавязкова паклапоціцца пра людзей, пра тое, каб яны працавалі ў нармальных умовах. Людзі - гэта галоўны капітал любога прадпрыемства, і ад таго, у якіх умовах яны працуюць, залежыць непасрэдна вынік агульнай справы", - падкрэсліў Міхаіл Орда.

Пытанні па забеспячэнні гарачым харчаваннем і спецадзеннем работнікаў жніва застаюцца пад кантролем Федэрацыі прафсаюзаў да канца ўборачнай кампаніі. Прадаўжаюць работу мабільная група для выяўлення і аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў арганізацыі гарачага харчавання і выканання норм і правіл аховы працы. Аб парушэннях і недахопах у гэтых пытаннях кожны можа паведаміць па тэлефонах гарачай лініі ФПБ: 8(017) 203 94 50, 8(017) 203 90 48.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.