Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2018, 14:50

Максімальнае працаўладкаванне павінна быць прыярытэтам пры развіцці рэгіёнаў - Касцевіч

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Максімальнае працаўладкаванне грамадзян павінна быць прыярытэтным пры развіцці рэгіёнаў. Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч сёння на пасяджэнні Мінаблвыканкама па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця сталічнага рэгіёна за студзень-чэрвень, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Максімальнае працаўладкаванне і садзейнічанне занятасці грамадзян павінна заставацца прыярытэтным пры развіцці вобласці. Сітуацыя па рэгіёне ў цэлым добрая, аднак, калі паглядзець па раёнах, ёсць праблемы. Хацелася б, каб старшыні райвыканкамаў тэму занятасці ўзялі на карандаш", - лічыць Ірына Касцевіч.

Міністр закранула пытанне павышэння ўзроўню заработнай платы. "Наша мэта - рост зарплат насельніцтва, але выключна з улікам увязкі з прадукцыйнасцю працы", - падкрэсліла яна.

Акрамя таго, Ірына Касцевіч звярнула ўвагу на неабходнасць пагашэння запазычанасці юрыдычных асоб перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва на выплату пенсій і дапамог. "У Мінскай вобласці пражываюць прыкладна 388 тыс. пенсіянераў. Запазычанасць юрыдычных асоб складае Br7 млн. Прашу ўсіх падключыцца да вырашэння гэтага пытання", - падкрэсліла міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі