Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Літва з 2 ліпеня 2018 года пачне выдаваць шэнгенскія візы ў Беларусі без паслуг камерцыйных пасрэднікаў

Грамадства 26.12.2017 | 14:06

26 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Літва з 2 ліпеня 2018 года пачне выдаваць шэнгенскія візы ў Беларусі без паслуг камерцыйных пасрэднікаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Літвы ў Мінску.

"У мэтах забеспячэння больш эфектыўнага і празрыстага прыёму заяў на шэнгенскія візы ў консульскіх установах, літоўскія візавыя службы ў Беларусі адмаўляюцца ад паслуг камерцыйных пасрэднікаў, - адзначылі ў дыпламатычнай місіі. - Гэты крок, беручы пад увагу ўдачную практыку іншых шэнгенскіх дзяржаў, накіраваны на зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі візавых службаў Літвы ў Беларусі".

"Новы парадак прыёму заяў уступіць у сілу з 2 ліпеня 2018 года, таму разлічваецца, што літоўскія і замежныя тураператары будуць мець дастаткова часу, каб прыстасавацца да гэтых змяненняў, і знойдуць альтэрнатыўныя спосабы заахвоціць развіццё ўязнога турызму ў Літву і вялікую цікавасць грамадзян замежных дзяржаў да Літвы", - выказалі меркаванне ў літоўскім пасольстве.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек. Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.