Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 сакавіка 2017, 17:13

Курапаты павінны быць месцам памяці - Чаргінец

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урочышча Курапаты павінна быць месцам памяці. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

"У Курапатах трэба проста аддаць даніну памяці загінулым", - лічыць Мікалай Чаргінец.

Курапаты павінны стаць аб'ядноўваючым сімвалам, не трэба абвастраць вакол іх сітуацыю. "Урочышча не павінна ператварацца ў палітычную Мекку, тут патрэбны знак у памяць аб бязвінна загінулых", - падкрэсліў ён.

У Беларусі з удзелам вучоных, грамадскіх дзеячаў абмяркоўваецца статус Курапат, значэнне гэтага месца ў грамадскім жыцці, урокі, якія трэба атрымаць з трагічнага мінулага. Разглядаецца магчымасць стварэння ва ўрочышчы нацыянальнага мемарыяла памяці і смутку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі