Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2016, 19:55

Конкурс творчых работ школьнікаў "Інклюзіўная Беларусь" стартуе 1 верасня

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыты рэспубліканскі конкурс творчых работ вучняў "Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ззаду ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця" пройдзе 1-30 верасня бягучага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у Беларусі пачынае новую рэгіянальную кампанію "Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ззаду ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця". Конкурс творчых работ з аднайменнай назвай аб'яўлены для павышэння інфармаванасці вучняў аб дыскрымінацыі, бар'ерах і няроўнасці і для барацьбы са стыгматызацыяй і стэрэатыпамі адносна слабаабароненых груп насельніцтва.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні сярэдніх школ, гімназій, мастацкіх школ і цэнтраў дадатковай адукацыі ва ўзросце 7-18 гадоў. Вызначаны тры намінацыі: "Жывапіс, графіка, калаж", "Эсэ", "Відэа". Работы павінны адлюстроўваць такія тэмы, як абарона дзяцей і правы дзяцей; правы людзей з інваліднасцю; дамашняе насілле і гендарная роўнасць; міграцыя і бежанцы; абарона навакольнага асяроддзя; здаровы лад жыцця.

Журы конкурсу да 11 кастрычніка вызначыць пераможцаў і прызёраў конкурсу. Узнагароджванне адбудзецца 24 кастрычніка ў Дзень ААН. Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі