Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2017, 18:54

Колькасць мужчын у Беларусі за 2016 год узрасла на 6 тыс.

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі, паводле папярэдніх даных, на пачатак 2017 года колькасць мужчын склала 4 427 тыс. чалавек - гэта на 6 тыс. больш, чым было год таму. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Тры чвэрці мужчынскага насельніцтва рэспублікі - гараджане. Кожны пяты мужчына жыве ў Мінску.

Сярэдні ўзрост беларускіх мужчын складае 37 гадоў. Прычым мужчыны, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, старэйшыя за мужчын-гараджан.

У агульнай колькасці мужчын 65 працэнтаў знаходзяцца ў працаздольным узросце, 16 працэнтаў - старэйшыя за працаздольны, кожны пяты - ва ўзросце малодшым за працаздольны. Сярод занятых у эканоміцы рэспублікі мужчыны складаюць 49,3 працэнта. Традыцыйна пераважна мужчынскімі з'яўляюцца такія віды эканамічнай дзейнасці, як прамысловасць, будаўніцтва і транспарт.

У 2016 годзе шлюб заключылі 64,5 тыс. мужчын, пры гэтым упершыню стварылі сем'і 46,1 тыс. мужчын. Стварэнню сям'і мужчыны аддаюць перавагу ва ўзросце 20-29 гадоў. Прычым кожны трэці мужчына, які заключыў шлюб у мінулым годзе, знаходзіўся ва ўзросце 25-29 гадоў, кожны чацвёрты - ва ўзросце 20-24 гады.

23 лютага адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень многімі ўспрымаецца таксама як свята мужчын.

У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі на працягу доўгага перыяду часу ўдзельная вага мужчын застаецца нязменнай - 46,6 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі