Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 19:56

Колькасць беспрацоўных у Беларусі за чэрвень знізілася на 6,4 працэнта

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец чэрвеня 2016 года склала 47,2 тыс., што на 0,9 працэнта больш, чым на канец чэрвеня 2015-га, і на 6,4 працэнта менш, чым на канец мая 2016-га. Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец чэрвеня бягучага года склаў 1,1 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец чэрвеня 2015-га - 1 працэнт).

У I паўгоддзі 2016 года на ўлік было пастаўлена 128 тыс. грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх прызнана беспрацоўнымі 89 тыс. чалавек, або 69,5 працэнта ад колькасці тых, хто звярнуўся. Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 81,5 тыс. чалавек, у тым ліку 53,4 тыс. беспрацоўных, або 65,5 працэнта ад колькасці ўсіх працаўладкаваных.

На канец чэрвеня ў агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных жанчыны складалі 30,7 працэнта. На 100 заяўленых вакансій прыпадала 125 беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (на канец чэрвеня 2015-га - 169 чалавек).

Сярэдні памер дапамогі на аднаго беспрацоўнага ў чэрвені склаў Br268,8 тыс. (недэнамінаваных рублёў), або 15,3 працэнта ад бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі