Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 сакавіка 2024, 09:01

Кароткачасовыя дажджы, туман і да +13°C прагназуецца сёння ў Беларусі

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 26 сакавіка прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, туман і да плюс 13 градусаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння надвор'е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём па поўначы будзе адчувацца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Надвор'е будзе воблачным з праясненнямі і пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Раніцай месцамі чакаюцца туман і слабы галалёд. Вецер днём паўднёвы слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра будзе ў межах ад 7 да 13 градусаў цяпла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі