Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2017, 11:59

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"У бліжэйшыя дні Беларусь застанецца пад уплывам франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Франтальныя раздзелы пакуль прадоўжаць утрымліваць у краіне няўстойлівы характар надвор'я. Пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі", - сказаў сіноптык.

У суботу ноччу ва ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - плюс 12-16. Днём - 17-23 градусы цяпла.

У нядзелю крыху пацяплее: ноччу будзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, днём 20-27 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 29 градусаў. Уначы па поўначы, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы.

У панядзелак ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль. Днём - 17-24 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе - да плюс 28 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі