Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2017, 13:24

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца 28 ліпеня ў Беларусі

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца 28 ліпеня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць. Ноччу па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - навальніцы. Месцамі па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман.

Вецер чакаецца няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў цяпла, днём будзе плюс 21-27, па паўднёвым усходзе - 28-30 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі