Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2017, 13:05

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца 27 ліпеня ў Беларусі

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца 27 ліпеня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца туман. Вецер уначы будзе слабы, удзень паўднёвы 4-9 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 13-19 градусаў цяпла, днём будзе плюс 23-29 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі