Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2016, 13:22

Кампанія velcom істотна зніжае цэны на роўмінг у Бразіліі перад Алімпіядай

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія velcom істотна зніжае цэны на роўмінг у Бразіліі перад Алімпійскімі гульнямі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе мабільнага аператара.

"Напярэдадні летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года кампанія velcom істотна зніжае цэны на інтэрнэт-роўмінг і выходныя званкі для сваіх абанентаў, якія з'яўляюцца гледачамі і ўдзельнікамі спаборніцтваў у Бразіліі. Акцыя прадоўжыцца з 1 па 31 жніўня", - адзначылі ў кампаніі.

У прэс-службе растлумачылі, што velcom запускае акцыю для сваіх абанентаў у сетцы бразільскага партнёра-аператара CLARO: кошт аднаго мегабайта інтэрнэт-трафіка будзе зменшаны больш як у 60 разоў - з Br9,1 да Br0,15; мінуты выходнага званка - да Br1,99.

Тарыфікацыя выходных званкоў у роўмінгу для абанентаў усіх тарыфных планаў будзе ажыццяўляцца па 60 секунд, а інтэрнэт-трафіка - па 10 Кб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі