Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 снежня 2016, 10:57

Кабякоў: у Беларусі ад вучоных чакаюць большай ініцыятыўнасці

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ад вучоных чакаюць большай ініцыятыўнасці. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, уручаючы дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

2017 год аб'яўлены ў Беларусі Годам навукі. Большая ўвага будзе ўдзяляцца павышэнню яе ролі ў сацыяльна-эканамічным развіцці, стварэнню ўмоў для развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванню міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

"Асаблівай ініцыятыўнасці мы чакаем у наступным годзе ад навукі", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў Год навукі падтрымку атрымаюць маладыя вучоныя. "Бюджэт на 2017 год прадугледжвае павелічэнне расходаў на фінансаванне галіны", - нагадаў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі