Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Кабякоў даручыў завяршыць у тэрмін будаўніцтва аб'ектаў да Еўрагульняў-2019 у Мінску

Грамадства 06.09.2017 | 15:40
У цэнтры: Андрэй Кабякоў і Ігар Карпенка
У цэнтры: Андрэй Кабякоў і Ігар Карпенка

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў даручыў завяршыць у тэрмін будаўніцтва аб'ектаў у Мінску, якія будуць задзейнічаны пры правядзенні II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы будаўніцтва Студэнцкай вёскі кіраўніку ўрада далажылі аб ходзе ўзвядзення самага вялікага інтэрната ў комплексе. 25-павярховы будынак, які ўзводзіцца ў раёне прасп. Дзяржынскага, разлічаны на пражыванне 1800 чалавек (ва ўсім студэнцкім комплексе - на 8740 чалавек). На першым і другім паверхах размесцяць сталовую, адміністрацыю, залу для сходаў, памяшканне для заняткаў спортам, трэці паверх - тэхнічны. Жылыя блокі будуць складацца з 1-2 паверхаў з кухняй, санвузлом і душавой кабінай. У інтэрнаце таксама размесцяць філіял студэнцкай паліклінікі. Адначасова будуюцца інжынерныя сеткі. Акрамя таго, у Студэнцкай вёсцы да Еўрагульняў з'явіцца павільён для арганізацыі харчавання афіцыйных удзельнікаў спаборніцтваў.

Андрэй Кабякоў даручыў завяршыць будаўніцтва інтэрната ў снежні 2018 года. "Усе неабходныя фінансавыя сродкі ёсць, проста трэба працаваць. Снежань 2018 года - і ні днём больш, ніякага плана па ўводзе на 2019 год быць не можа. Да канца 2018 года аб'ект павінен быць гатовы пад ключ, з мэбляй", - падкрэсліў прэм'ер-міністр. На пляцоўцы павінен быць арганізаваны штодзённы рэжым работы.

Прэм'ер-міністр таксама азнаёміўся з ходам будаўніцтва новага будынка Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту на перакрыжаванні вуліц Ціміразева і Нарачанскай. Як растлумачыў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, спартсмены змогуць праходзіць усе медыцынскія і комплексныя навуковыя абследаванні ў адным цэнтры. "Для спартсмена гэта будзе зручна. Цяпер ёсць разрозненасць, пасля ўводу аб'екта ўсё будзе аб'яднана ў адным комплексе", - растлумачыў міністр. Увод комплексу павінен дапамагчы забяспечыць навукова-метадычнае і медыцынскае суправаджэнне падрыхтоўкі нацыянальных каманд Беларусі да чэмпіянату свету і Еўропы, Алімпійскіх гульняў. У час падрыхтоўкі да Еўрагульняў-2019 і іх правядзення РНПЦ спорту будзе выкарыстоўвацца як асноўны цэнтр медыцынскага абслугоўвання спартсменаў.

Цяпер будаўнічая гатоўнасць аб'екта складае амаль 50 працэнтаў, выконваюцца работы па ўладкаванні перагародак, уцяпленні фасадаў, бетанаванні лесвічных пляцовак. Абазначаны прэм'ер-міністрам тэрмін уводу - да 1 верасня 2018 года. Кіраўнік урада падкрэсліў, што ўсё неабходнае для своечасовага завяршэння работ ёсць, фінансаванне ідзе па графіку.

Работы на яшчэ адным аб'екце - будынку шматпрофільнай спартыўнай залы гульнявых відаў спорту - па даручэнні Андрэя Кабякова трэба завяршыць да канца гэтага года. Фінансаванне будоўлі па вул. Філімонава вядзецца за кошт крэдытных рэсурсаў Банка развіцця, арыенціровачны кошт у бягучых цэнах - Br22,2 млн. У час Еўрагульняў-2019 аб'ект плануецца выкарыстоўваць у якасці трэніровачнага ў гульнявых відах спорту (гандбол), а таксама пры неабходнасці і ў адзінаборствах (бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, дзюдо, самба). Пачатак будаўніцтва - ліпень 2010 года, работы на аб'екце прыпыняліся ў сувязі з адмовай ад суправаджэння аб'екта аўтарскім наглядам з боку генеральнага праекціроўшчыка. Андрэй Кабякоў запатрабаваў з прыцягненнем Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва разабрацца ў гэтай сітуацыі і абгрунтаванасці адмовы, пры выяўленні парушэнняў прыцягнуць кампанію да адказнасці.

Прэм'ер-міністр таксама наведаў Палац воднага спорту і ацаніў інфраструктуру, якая можа быць задзейнічана пры правядзенні Еўрапейскіх гульняў у Мінску.-0-

Фота Максіма Гучака.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дынаміка валютнага рынку Абарот валютнага рынку Беларусі ў студзені-верасні 2017 года: усяго - $45 млрд 996,1 млн, на пазабіржавым валютным рынку - $30 млрд 206,2 млн, на БВФБ - $6 млрд 898,0 млн, на наяўным валютным рынку - $8 млрд 891,9 млн.