Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лютага 2016, 15:25

Інтэрнэт неабходна звярнуць на службу грамадству - Якубовіч

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэрнэт неабходна звярнуць на службу грамадству. Такое меркаванне выказаў галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч на калегіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самыя вострыя пытанні ў сферы сродкаў масавай інфармацыі - гэта інтэрнэт. Інтэрнэт становіцца адным з самых буйных і эфектыўных рычагоў уздзеяння на грамадскую думку, яе фарміраванне. Інтэрнэт з'яўляецца і мабілізацыйным фактарам, але ў многім яшчэ і расколвае грамадства, сее бескультур'е, цынізм у пэўным сэнсе", - адзначыў Павел Якубовіч.

Гэта праблема не толькі Беларусі, але і іншых краін, Украіны, Расіі і Еўропы, падкрэсліў Павел Якубовіч. "Будзе няправільна, калі мы не ўдасканалім закон аб СМІ ў гэтай частцы. Трэба, каб інтэрнэт стаў магутным рычагом, дзе людзі могуць выказаць сваю думку. Але пры гэтым важна, каб гэта не пераходзіла ў канфрантацыйныя схваткі ў грамадстве", - сказаў Павел Якубовіч.

Павел Якубовіч зрабіў заўвагу ў адрас рэгіянальных СМІ, якія недастаткова актыўныя і ініцыятыўныя са сваімі прапановамі для партала BELSMI. BY.

Ён таксама закрануў пытанне кадраў, адзначыўшы, што сёння назіраецца адсутнасць журналістаў сярэдняга ўзросту. У выніку работа перакладваецца на плечы маладых аўтараў, што далёка не заўсёды дае магчымасць атрымаць дастойныя матэрыялы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі