Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 сакавіка 2018, 17:49

Інфармацыя аб выніках праверак гандлёвых цэнтраў будзе размяшчацца на сайце МНС

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыя аб выніках праверак гандлёвых цэнтраў будзе размяшчацца на сайце МНС, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў МНС правесці праверку ўсіх гандлёвых цэнтраў у Беларусі. "Прынята рашэнне інфармацыю аб выніках праверак размясціць у адкрытым доступе. Адрас - 112.by", - адзначыў Віталь Навіцкі.

Ён таксама даў рэкамендацыі, што рабіць, калі ў гандлёвым цэнтры ўспыхнуў пажар. Галоўнае правіла - выйсці на вуліцу. Эксперты ва ўсім свеце раяць пакідаць памяшканне, нават калі ёсць упэўненасць у тым, што спрацоўванне пажарнай сігналізацыі памылковае. Неабходна дапамагчы старым, дзецям. "Рухайцеся да бліжэйшага выхада. На кожным паверсе ёсць планы эвакуацыі, іх можна вывучыць загадзя. Звычайна іх размяшчаюць каля ліфтаў і вялікіх лесвіц. Дарэчы, карыстацца ліфтам пры пажары нельга - ідзіце па лесвіцы", - расказаў Віталь Навіцкі.

Рот трэба прыкрываць мокрай тканінай, ёсць сэнс прыгнуцца. "Рэальна ацэньвайце свае сілы - калі па нейкіх прычынах дым або агонь адрэзалі шлях да выратавання, не рызыкуйце. Шукайце спосаб паведаміць аб сабе работнікам МНС (прыцягвайце ўвагу з акон, званіце па нумары 101/112)", - дадаў ён.

Афіцыйны прадстаўнік МНС падкрэсліў, што людзі на такіх пажарах гінуць не ад агню, а ад атручэння прадуктамі гарэння. "Нават лёгкі дым можа прывесці да смяротнага атручэння. Менавіта таму пры паведамленні аб пажары на такім аб'екце мы аўтаматычна адпраўляем больш за 10 адзінак тэхнікі. Чым хутчэй на месца прыбудуць прафесіяналы, тым меншымі будуць наступствы", - рэзюмаваў афіцыйны прадстаўнік МНС.

Як паведамлялася, 25 сакавіка ў чатырохпавярховым будынку гандлёвага цэнтра "Зімняя вішня" ў Кемераве здарыўся пажар. Ён забраў жыцці больш як 60 чалавек. Ачаг узгарання знаходзіўся на верхнім паверсе, дзе было некалькі кіназалаў і дзіцячыя гульнявыя зоны. У Кемераўскай вобласці з 27 сакавіка аб'яўлена трохдзённая жалоба па загінулых пры пажары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі