14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Халаднаватае надвор'е з дажджом і мокрым снегам чакаецца ў Беларусі 15 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у некаторых раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні. Уначы 2-7 м/с, удзень 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Днём - ад нуля да плюс 6 градусаў.-0-