Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2018, 13:19

Генпракуратура пераглядае асобныя падыходы да нагляднай дзейнасці ў войсках

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пракуратура пераглядае асобныя падыходы да нагляднай дзейнасці ў войсках. Гэта тэма разглядаецца на семінары "Шляхі павышэння эфектыўнасці нагляднай дзейнасці ў войсках", які праходзіць сёння ў Бабруйску пад старшынствам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, паведамілі БЕЛТА ў Генпракуратуры.

"З улікам меўшых месца негатыўных рэзанансных падзей, правядзенне гэтага мерапрыемства абумоўлена неабходнасцю перагледзець асобныя падыходы да арганізацыі і ажыццяўлення пракурорскага нагляду ў войсках з мэтай актывізацыі дзейнасці камандавання воінскіх часцей па недапушчэнні фактаў нестатутных адносін, паляпшэнні якасці правядзення праверак і службовых расследаванняў", - праінфармавалі ў Генпракуратуры.

Як адзначыў Аляксандр Канюк, органамі пракуратуры набыты значны вопыт нагляднай дзейнасці ў войсках. Разам з тым работа пракурораў па каардынацыі праваахоўных органаў у барацьбе са злачыннасцю ў воінскіх фарміраваннях патрабуе далейшага ўдасканалення. У сувязі з гэтым было прапанавана далажыць аб існуючых праблемах і выказаць прапановы аб шляхах павышэння эфектыўнасці нагляднай дзейнасці.

Удзельнікі форуму аналізуюць стан пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства ў войсках. Таксама разглядаецца якасць правядзення праверак выканання камандаваннем воінскіх часцей заканадаўства аб папярэджанні суіцыдаў, траўматызму ваеннаслужачых і нестатутных узаемаадносін паміж імі. Абмяркоўваюцца асаблівасці нагляду ў гэтай сферы, арганізацыя работы па прафілактыцы проціпраўных праяў, шляхі павышэння эфектыўнасці пракурорскага нагляду на дасудовай стадыі.

У семінары прымаюць удзел намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Дубаў, саветнік генпракурора Аляксандр Драніца, пракуроры абласцей і горада Мінска, кіраўнікі і пракурорскія работнікі структурных падраздзяленняў Генпракуратуры, пракуратур абласцей і сталіцы, якія ажыццяўляюць нагляд за выкананнем заканадаўства ў войсках. Прысутныя абмяняюцца вопытам работы па гэтым напрамку нагляду ў мэтах папярэджання нестатутных адносін і іншых парушэнняў законнасці ў войсках і воінскіх фарміраваннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі