Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2017, 15:49

Гашэнне паштовай маркі ў гонар Года навукі адбылося ў Мінску

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гашэнне паштовай маркі "2017 - Год навукі ў Беларусі" адбылося сёння ў Мінску ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паштовы праект, які складаецца з маркі, канверта "Першы дзень" і спецыяльнага штэмпеля, падрыхтаваны РУП "Белпошта" і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ва ўзаемадзеянні з ДКНТ. Тыраж складае 54 тыс. экзэмпляраў.

Як адзначыў старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін, які прыняў удзел у цырымоніі гашэння, на марцы размешчаны асноўныя элементы знакавых дасягненняў у беларускай навуцы, у тым ліку ў галіне фізікі, біятэхналогій.

Першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Сяргей Чыжык падкрэсліў, што выпуск паштовай маркі, прысвечанай Году навукі, з'яўляецца знакавай падзеяй. "Не так часта тэма навукі знаходзіць адлюстраванне ў паштовых праектах. Задумвалі серыю з выявамі вучоных, якія праславілі Беларусь. У нашай краіне вучоным, навуцы ўдзяляецца павышаная ўвага. Гэта прадугледжвае і высокія патрабаванні, навука павінна кожны год рухацца наперад у сваім развіцці, задач шмат. Ёсць імкненне заняць дастойнае месца на сусветных рынках, гэта шмат у чым залежыць ад вучоных у розных сферах, у тым ліку ў аграрнай, у галіне машынабудавання, прыборабудавання, фармацэўтыцы. Да канца года будуць прадстаўлены новыя цікавыя рашэнні, рыхтуемся да II З'езда вучоных", - расказаў ён.

Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Ганна Рабава адзначыла, што выпуск памятных марак з'яўляецца вельмі цікавай і шырокафарматнай формай прадстаўлення краіны. "Апошнім часам да нас усё часцей звяртаюцца арганізацыі, якія фіксуюць памятныя даты з дапамогай марак. Спадзяёмся, што нашы гадавыя калекцыі будуць папаўняцца цікавымі праектамі", - дадала яна.

У мэтах павышэння статусу вучонага і ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, стварэння спрыяльных умоў для захавання навуковага патэнцыялу краіны ўказам Прэзідэнта 2017 год аб'яўлены Годам навукі.-0-

Фота Аксаны Манчук.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі