Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2016, 09:01

Гарачая лінія будзе працаваць сёння з 10.00 да 13.00 у час правядзення Усебеларускага народнага сходу

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачая тэлефонная лінія будзе працаваць сёння з 10.00 да 13.00 у час правядзення пятага Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, 22 чэрвеня гарачая лінія была адкрыта з 11.00 да 18.00, паступіла 350 зваротаў з усіх рэгіёнаў краіны, але больш за ўсё - з Мінска. Узначальваюць топ зваротаў жыллёва-камунальныя пытанні, а таксама тэмы аховы здароўя і сацыяльнай падтрымкі.

Сёння кожны жадаючы можа пазваніць па шматканальных тэлефонах 8-017-276-00-00, 8-017-282-00-00, каб задаць пытанні, выказаць пажаданні.

Як паведамлялася БЕЛТА, усе званкі, што паступаюць ад грамадзян, улічваюць, рэгіструюць і апрацоўваць па тэматыцы, а потым перадаюць у групу, якая займаецца адказамі на зададзеныя пытанні. У склад гэтай групы ўваходзяць намеснікі кіраўнікоў дзяржаўных органаў, адказных работнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта і Апарату Савета Міністраў. Адначасова працуюць рэгіянальныя і галіновыя штабы ва ўсіх дзяржаўных органах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі