Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2017, 14:11

Гарачае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"На бягучым тыдні чакаецца ўсплёск гарачыні. Але пры гэтым у сярэдзіне тыдня будзе складанае надвор'е: 30-градусная спёка, навальніцы, шквалы, магчымы град", - расказаў сіноптык.

У пачатку тыдня ў асноўным праявіцца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, на фоне якога будуць праходзіць малаактыўныя франтальныя раздзелы. У аўторак, 27 чэрвеня, уначы пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы, удзень у паўночных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль. Удзень - 18-23 градусы цяпла, па поўдні - да плюс 25.

У сераду, 28 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па захадзе ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 16. Удзень - 22-29 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах - да плюс 31.

Далей з паўднёвага захаду Еўропы будуць перамяшчацца актыўныя атмасферныя франты, следам за якімі прыйдзе вельмі цёплая, але няўстойлівая паветраная маса. У чацвер, 29 чэрвеня, уначы па паўночным захадзе, удзень у асобных раёнах, пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі магчымы град. Тэмпература ўначы складзе 13-20 градусаў вышэй за нуль, па паўночным усходзе - плюс 10-12. Удзень - 28-34 градусы цяпла, у асобных раёнах па поўдні - да плюс 36.

У пятніцу, 30 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, удзень магчымы град. Тэмпература ўначы складзе 16-23 градусы вышэй за нулью Удзень - 25-32 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе - да плюс 34.

"Ліпень пачнецца з умерана цёплага надвор'я. Праз Беларусь будуць праходзіць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы, і спёка аслабне", - адзначыў Дзмітрый Рабаў. У суботу, 1 ліпеня, уначы пераважна па паўднёвым усходзе, удзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Пры навальніцах у асобных раёнах магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ўначы складзе 13-20 градусаў вышэй за нуль. Удзень - 20-27 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - да плюс 30.

У нядзелю, 2 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература ўначы складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень - 17-24 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе - да плюс 27.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі