Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2018, 12:18

ЕС выдзеліць амаль 130 тыс. еўра на ўзмацненне кіналагічнай службы беларускай мытні

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грантавы кантракт па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Узмацненне магчымасцей кіналагічнай службы мытных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча" падпісаны паміж Мінскай цэнтральнай мытняй і Міністэрствам інвестыцый і эканамічнага развіцця Польшчы ад імя ЕС. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Вядучым бенефіцыярам праекта выступае Мінская цэнтральная мытня. Праект будзе рэалізаваны сумесна з падатковай адміністрацыяй Беластока. Агульны ўклад ЕС складзе амаль 220 тыс. еўра, з якіх для Беларусі - амаль 130 тыс. еўра.

Рэалізацыя праекта накіравана на барацьбу з арганізаванай злачыннасцю, недапушчэнне крымінальнай дзейнасці і перамяшчэння праз граніцу кантрабандных або абмежаваных тавараў. Павышэнне мабільнасці супрацоўнікаў кіналагічных службаў дасць магчымасць з большай эфектыўнасцю ажыццяўляць мытны кантроль, асабліва ў частцы перамяшчэння забароненых тавараў. З гэтай мэтай будзе арганізавана абучэнне для супрацоўнікаў кіналагічных службаў Беларусі і Польшчы, а таксама закуплены спецыяльныя транспартныя сродкі для перамяшчэння службовых сабак.

Цяпер вядзецца работа па падрыхтоўцы дакументаў на рэгістрацыю праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі, пасля якой пачнецца яго рэалізацыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі